На могілках пахаваны савецкія воіны

На могілках пахаваны савецкія воіны, загінуўшыя пры вызваленні Іўя ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ад рук бандытаў.
 
9 могілак адноўлены ў 2021 годзе ў рамках раённага маладзёжнага патрыятычнага праекта “Помнім і ганарымся” сіламі маладзёжнага валанцёрскага атрада установы адукацыі “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” за кошт дабрачынных ахвяраванняў.

Вайна пасля вайны

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мір, асабліва ў яе заходняй частцы, на жаль не наступаў. На Гродзеншчыне, у т.л. і ў Іўеўскім раёне, да 1 мая 1953 года дзейнічалі рэшткі расфарміраванага польскага вайсковага злучэння Арміі Краёвай. 

У Іўеўскім і Юрацішкаўскім раёнах дзейнічалі банды Букаткі, Жамойцеля, Цеслаўскага, у Юрацішкаўскім раёне – бандыцкія групы доневіцкая (кіраўнік І.С.Спургяш – “Крот”), лаздунская (кіраўнік У.Сямак – “Вельчык”), песевіцкая (кіраўнік Б.Юргель – “Елень”) і іншыя. На рахунку гэтых груп і атрадаў было 13 тэрарыстычных актаў, 19 нападаў на савецкія ўстановы і гандлёвыя кропкі.

Асаблівай жорсткасцю вызначалася банда Букаткі. На працягу 1946-1948 гг. яна ўчыніла 20 тэрарыстычных акцый. Сярод забітых амаль палову складалі работнікі органаў дзяржбяспекі, міліцыі, савецка-партыйнага актыву і дзяржаўныя служачыя. Астатнія былі мясцовыя жыхары, сяляне.
 
Р.А.Чарнаглазава