Главная / Новости / Новости района
24.11.2026

Размаўляем па-беларуску

У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” і праекта “Кніжны фарватар” у Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная віктарына-гульня “Размаўляем па-беларуску”. Мерапрыемства па кнізе Алеся Бадака “Як сказаць па-беларуску?” ладзілася для вучняў 4 “А” класа Іўеўскай сярэдняй школы.
У пачатку сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гэтым карысным і цікавым выданнем, якое ў лёгкай і даступнай форме тлумачыць тонкасці беларускай мовы і дапамагае пазбягаць памылак у маўленні. Кніга адрасавана тым, хто хоча добра засвоіць назвы самых розных прадметаў і з’яў, з якімі часта сутыкаецца ў сваім жыцці: дома, у школе, на прыродзе, у горадзе і вёсцы. 
Падчас віктарыны школьнікі актыўна разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, шукалі памылкі ў сказах, а таксама з задавальненнем складвалі пазлы і называлі атрыманыя выявы па-беларуску, выразна чыталі вершы айчынных аўтараў.
Сустрэча атрымалася жывой і пазнавальнай, а дзеці на ўласным досведзе пераканаліся, што вывучаць родную мову – весела і цікава.