Главная / Новости / Новости района
29.10.2026

Іўеўскі край майстроў і творцаў у Гродне!

У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося яркае адкрыццё выстаўкі мастакоў і майстроў Іўеўскага раёна.
Выдатны настрой усім прысутным падарыў народны ансамбль песні і музыкі “Чабарок” ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў2.
    
Загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірынва Смірнова прэзентавала самабытную спадчыну свайго рэгіёна. Асаблівай украсай падзеі сталі захапляльныя майстар-класы ад вядомых майстроў:
Выцінанка - Маргарыта Канцэвіч
Саломапляценне - Вера Чурэйна
    
Традыцыйная лялька і кветкі з кукурузы - творчыя заняткі па вырабе унікальных сувеніраў  - Юзэфа Старасціна і Вольга Чарняк.
     
Выстаўка падарыла наведвальнікам незабыўныя эмоцыі і цудоўнае знаёмства з багатай культурай Іўеўшчыны.