Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з ведання сваёй гісторыі. Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю запрашаем
28 мая 2022 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.
У праграме:
- урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;
- квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;
- канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры
Іўеўскага раёна;
- дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;
- канцэртна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.
Упершыню на фэсце выступіць аматарскі танцавальны калектыў гісторыка-побытавых танцаў “Баламуты” з г. Мінска. Гледачы стануць удзельнікамі танцавальнай праграмы “Серпанцін”.
На працягу свята працуюць: атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя,
выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “115 год касцёлу св. Уладзіслава”.
У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.
Аркамітэт