Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Год гістарычнай памяці. Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

23.05.2024
Год гістарычнай памяці. Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх
Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме,  з ведання сваёй гісторыі. Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю запрашаем
 
28 мая 2022 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.
 У праграме: 
 - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;
 - квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;
 - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры   
    Іўеўскага раёна;
 -  дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;  
 - канцэртна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.
        
Упершыню на фэсце выступіць аматарскі танцавальны калектыў гісторыка-побытавых танцаў “Баламуты”  з г. Мінска. Гледачы стануць удзельнікамі танцавальнай праграмы “Серпанцін”.  
        
На працягу свята працуюць:  атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці,  выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, 
выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “115 год касцёлу св. Уладзіслава”.
       
У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.
                                                                                                        
Аркамітэт
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.