Главная / Новости / Новости района
22.05.2023

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

Вабіць сваім хараством Жамыслаўльская зямля. Вялікі ўклад у росквіт Жамыслаўльскай зямлі ўнёс знакаміты род Умястоўскіх які жыў і працаваў тут у 18-19стагоддзях.
         
Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю прайсціся  сцежкамі старадаўняга парку і адчуць сябе часцінкай святочнай дзеі запрашаем
         
27 мая 2023 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.
 
У праграме: 
 - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;
 - акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;
 - квэст - гульня “Сцежкамі старадаўняга парку” прысвечанае 140 годдзю стварэння знакамітага парка з адзіным у Беларусі пенсільванскім ясенем;
 - дэфіле “Карагод года”; 
 -  канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна;
 -  танцавальна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.
          
На фэсце выступяць жаданыя госці  з гарадоў Бярозаўкі і Мінска народны вакальна - інструментальны ансамбль “Шкляры” і аматарскі танцавальны калектыў гісторыка - побытавых танцаў “Баламуты”.
      
На працягу свята працуюць: выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “140 гадоў знакамітаму парку ”, атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці,  выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя. 
     
У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.
                                                                                                        
Аркамітэт