Главная / Новости / Новости района
04.04.2022

З рускім народам лёс наш адзіны. У Іўеўскім ЦКіВЧ прайшла ўрачыстасць да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

“Мы разам – Беларусь і Расія” – пад такой назвай у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. 

У нас агульная гісторыя, агульныя трагедыі і агульныя перамогі. Няма ніводнай галіны жыцця, дзе б ні перапляталіся неразрыўныя, непарушныя, вечна жывыя сувязi нашага братэрства. 

–Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі займае дастойнае месца сярод галоўных дзяржаўных свят, – адзначыў у сваім выступленні перад прадстаўнікамі працоўных калектываў, членамі грамадскіх аб’яднанняў, моладдзю старшныя райвыканкама Ігар Генец. – Сувязь нашага братэрства вытрымала выпрабаванне часам на ўсім працягу гісторыі. Яскравае таму пацверджанне – прыклады мужнасці і гераізм рускіх і беларусаў у імя дасягнення Вялікай Перамогі над фашызмам. 

У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат. Але гэты дзень у сучасных умовах мае асаблівае значэнне, сказаў кіраўнік раённай улады. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнай роднасці, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязяў і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Гэта свята тых канструктыўных сіл, якія, пераадольваючы масіраваны знешні і ўнутраны націск, закладваюць асновы адзінства на новым гістарычным этапе. 

Расія і Беларусь - славянскія дзяржавы, таму аб'яднанне дзвюх краін на афіцыйным узроўні толькі завяршыла духоўнае яднанне народаў. 

Усё нам відавочна: аб'ектыўная неабходнасць збліжэння Беларусі і Расіі з гадамі становіцца больш адчувальнай. Мы - саюзнікі ў самым шырокім сэнсе слова. Разам мы вырашаем эканамічныя праблемы, звязаныя з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі, санкцыямі. Іўеўскі раён ужо доўгія гады звязаны пабрацімскімі адносінамі з Азнакаеўскім муніцыпальным раёнам Расійскай Федэрацыі, горад Мінусінск Краснаярскага краю і горад Іўе аб'ядноўвае выдатнае свята - Дзень памідора, які славіць працавітых і творчых людзей, працаўнікоў нашых раёнаў. 

Ігра Генец уручыў шэраг узнагарод жыхарам раёна, якія вызначыліся прафесійнай адказнасцю і актыўнай грамадскай дзейнасцю. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна былі ўзнагароджаны намеснік дырэктара Іўеўскага я/с-ПШ Ганна Папроцкая, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Аніскевіч. 

Падзяку старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутата ў за шматгадовую добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна атрымалі намеснік дырэктара гімназія № 1 г. Іўе Ірына Кяўра, Валянціна Іванчык, ветэран працы. 

Ганаровай граматай Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны інспектар па кадрах Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Сільвановіч, музычны кіраўнік Іўеўскага я/с-ПШ Вольга Жураўская. 

Падзяку Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі – начальнік разлікова-даведачнага цэнтра РУП ЖКГ Вольга Захар, загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в. Бакшты Святлана Варанюк. 

Мерапрыемства прадоўжылася канцэртнай праграмай, якую зладзілі талентавітыя і прафесійныя культработнікі раёна. Радавалі гледача сваім майстэрствам народны ансамбль музыкi i песнi“Чабарок”, танцавальны калектыў Iўеўскай дзiцячай школы мастацтваў, народны ансамбль народнай песнi «Даўнiна”, Кацярына Леўдаровiч, Вольга Аўдзевіч, танцавальны калектыў дзiцячай школы мастацтваў аграгарадка Геранёны і інш.

І. БУТУРЛЯ. 
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).