Главная / Новости / Новости района
03.02.2020

З днём нараджэння, любая Іўеўшчына! У цэнтры культуры і вольнага часу зладзілі ўрачыстасць з нагоды юбілею раёна

31 студзеня ва ўрачыстай, разам з тым цёплай і сяброўскай атмасферы ў Іўеўскім культуры і вольнага часу адбылася вялікая ўрачыстасць з нагоды 80-годдзя ўтварэння Іўеўскага раёна. “З днём нараджэння, любы раён!” – пад такой назвай прайшло мерапрыемства, якое яшчэ раз пацвердзіла вялікую любоў кожнага іўячаніна да сваёй радзімы, да яе мінулага, сапраўднага і будучага. Дык як не любіць наш край з непаўторнай гісторыяй, якая складаецца з рэшткаў геранёнскага замка, з касцёлам, зробленым з камня ў вёсцы Ліпнішкі, са старым млынам над возерам у горадзе Іўе, самай старажытнай іўеўскай мячэццю, незабыўнай сінагогай на плошчы горада, мікалаеўскай царквой на беразе Нёмана. Гэта цудоўныя мясціны,у якіх спрадвеку жывуць ў згодзе беларусы і палякі, рускія, яўрэі і татары.

… Гучыць гімн “Іўе – зямля сяброў” у выкананні народнага хору цэнтра культуры і вольнага часу і зала напаўняецца асаблівай атмасферай патрыятызму, любові да малой радзімы, да куточка дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе ўсё сэрцу так міла і люба… На сцэну выносіцца сцяг раёна… 

З 80-годдзем з дня ўтварэння Іўеўшчыны віншуе сабраўшыхся ў зале ветэранаў вайны і працы, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь, гасцей мерапрыемства, знакамітых землякоў старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак. У сваім выступленні ён праз гістарычнае мінулае і сучаснасць адзначае вялікі ўклад кожнага іўяўчаніна ў агульны дабрабыт. 

Ганаровай граматай Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна А. Булак узнагародзіў: Антона Іосіфавіча Прэдка, начальніка Іўеўскага раёна газазабеспячэння, Андрэя Станіслававіча Садоху, механіка Іўеўскага ДСПЛ. Падзякай старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу,за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна атрымалі: Станіслаў Станіслававіч Аукштулевіч, машыніст лесанарыхтоўчай машыны Іўеўскага лясгаса, Віктар Станіслававіч Глушкевіч, трактарыст-машыніст КСП“Суботнікі”, Віктар Феліксавіч Ус, інжынер –механік філіала “Азот-Агра” , Марына Дзмітрыеўна Уласава, інструктар-інспектар па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях Іўеўскага ўчастка паштовай сувязі, Пётр Іванавіч Цыркуноў Петр, генеральны дырэктар “Тэхмаша”. 

Высокі знак мацярынскай доблесці – Ордэн Маці А. Булак уручыў: Ганна Аляксандраўне Бараноўскай, Але Іосіфаўне Вельб, Яўгеніі Уладзіміраўне Сільвановіч, Галіне Тадэўшаўне Станчыц. 

Старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віталій Іосіфавіч Нявера узнагародіў Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна ўзнагародзіў: Віктара Рыгоравіча Казлова, трэнера –выкладчыка па лыжных гонках Гродзенскай міжраённай ДЮСШ прафсаюзаў “Вымпел”; Яніну Уладзіміраўну Бузар,старшыню Ліпнішкаўскага сельвыканкама. 

Падзяку старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу,за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна атрымалі: Марыя Францаўна Пякша,кіраўнік гуртка аддзела культурна-масавай і асветнай работы аг.Ліпнішкі, Іван Іванавіч Ражко, урач ультрагукавай дыягностыкі Іўеўскай ЦРБ. 

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна быў ўнагароджаны: Сяргей Анатольевіч Шукаў, начальнік ДРБУ №156, Іван Іванавіч Васілеўскі, кіраўнік КСУП“Трабы”. 

Падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна была ўзнагароджана Вера Станіславаўна Садоўская, галоўны заатэхнік Іўеўскага раённага УКП" Станцыя па племянной справе і штучным асемяненнні сельгасжывёл". 

Слова бярэ старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько, які разам з вінашаванні уручае заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы Іўеўскага раёнага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ён ўручыў: Усеваладу Авеніравічу Мельгую, начальніку Іўеўскага раёна электрычных сетак, Сяргею Іосіфавічу Танкевічу, майстру леса Трабскага лясніцтва Падзячным лістом старшыні Іўескага раёнага Савета дэпутатаў за шматгадовую дорасумленную працу А. Хвасько ўзнагародзіў: Зінаідзе Віктараўне Ролік, урачу функцыянальнай дыягностыкі Іўеўскай ЦРБ, Леаніду Іванавічу Заброцкаму, жывёлаводу фермы філіала “Азот-Агра”, Яўгену Станіслававічу Місуру,майстару камунальна-рамонтна-будаўнічага прадпрыемства ДРБУ№156, Алене Іосіфаўне Крупоўскай,аператару машыннага даення філіала “Азот-Агра”. 

Віншаванні з нагоды юбілею раёна гучалі ў гэты дзень з вуснаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Наццыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Маркевіча, святароў рэлігійных храмаў.

Другі блок мерапрыемства “З днём нараджэння, любы раён!” быў прысвечаны гісторыі развіцця Іўеўшчыны – цяжкіх гадоў Вялікай Айчыннай вайны, складнага перыяду аднаўлення і станаўлення, стваральных і крапатлівых гадоў развіцця. 

Вядома, што за кожным адрэзкам часу стаяць людзі, намаганнямі якіх будаваліся дамы і школы, вырошчваўся хлеб, выпускалася прамысловая прадукцыя, адным словам, ствараліся ўмовы для жыццядзейнасці чалавека. 

У зале прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Іванавіч Данілаў, якога ўшанавалі падарункам і кветкамі. Памятнымі сувенірамі адзначылі заслугу воінаў-інтэрнацыяналістаў: Сцяпана Іванавіча Станілка, Станіслава Іосіфавіча Янча, Мікалая Яўгенавіча Савельева, Часлава Валер’янавіча Мікутэля, Леаніда Станіслававіча Мікшу, Уладзіміра Аўгусцінавіча Дагіля, Антона Францавіча Белагаловага.

Страшыня райвыканкама А. Булак і старшыня райсавета дэпутатаў А. Хвасько ўручылі памятныя сувеніры ордэнаносцам Яніне Іванаўне Туркевіч – працавала даяркай у калгасе “Жамыслаўль”, узнагароджана двумя ардэнамі Леніна; Ірыне Станіславаўне Аніскевіч- працавала даяркай у калгасе “Жамыслаўль”, узнагароджана ордэнам Леніна; Даніславе Лявонаўне Швыдрык -працавала загадчыцай вытворчага участка, аграномам у калгасе “Прынеманскі”, узнагароджана ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Кастрычніцкай Рэвалюцыі; Галіне Аляксееўне Варанюк- працавала загадчыцай тэрапеўтычнага аддзялення Юрацішкаўскай гарпасялковай бальніцы, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Петру Пятровічу Гарачуну – працаваў загадчыкам вытворчага участка калгаса “Маладая гвардыя”, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Ядзвізе Іосіфаўне Горбач – працавала паляводам калгаса “Шлях Леніна”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Віктару Яўгеньевічу Барабану – працаваў загадчыкам фермы калгаса “Ніва”, узнагароджаны ордэнам Дружбы Народаў; Францу Міхайлавічу Мацейка–працаваў трактарыстам калгаса “Дайліды”, узнагароджаны ордэнам трэцяй ступені Працоўнай Славы; Марыі Юсцінаўне Жульпа-Юргелевіч – працавала даяркай калгаса “Чарнэлі”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Уладзіміру Аляксандравічу Кавальчуку - працаваў механізатарам калгаса “Маладая гвардыя”, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Вользе Васільеўне Кандратовіч – працавала звеннявой калгаса “Прынеманскі”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Яну Юзэфавічу Клімашэўскаму - працаваў механізатарам калгаса імя Леніна, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Яўгену Антонавічу Матылевічу - працаваў трактарыстам калгаса імя Калініна, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Віктору Віктаравічу Міхалевічу – працаваў загадчыкам участка калгаса імя Леніна, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Ганне Іосіфаўне Траццякевіч - працавала даяркай калгаса “Шлях Леніна”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У Кнігу Славы Гродзеншчыны занесены такія імёны, як Уладзімір Аляксандравіч Баум і Аляксей Рыгоравіч Гончанка. У Іўеўскім раёне неабходзіцца і без спартыўных дасягненняў. Гэта: Алег Тамашэвіч-чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у штурханні ядра, сярэбраны прызёр кубка Еўропы па кіданнях, чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод дарослых, устанавіў юніёрскі рэкорд Беларусі!Ён залічаны у спісак кандыдатаў на ўдзел 22-другіх летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа. Ангеліна Заброцкая-пераможца алімпійскіх Дзён моладзі Рэспублікі Беларусь у штурханні ядра, пераможца першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў у бегу на 800 метраў Антон Шыдлоўскі-двухразовы прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па летнім біятлоне Маргарыта Балтушыце выйграла Кубак Рэспублікі Беларусь па настольнаму тэнісу Ермаковіч Канстанцін-заваяваў бронзавы медаль у скачках у вышыню ў рэспубліканскай спартакіядзе Каманда Іўеўскага раёна два апошнія гады пераможца абласнога першынства па футболе сярод сельскіх жыхароў " Залаты колас". 

Памятныя сувеніры з рук старшыню Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта А. Булака і старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў А. Хвасько атрымалі ганаровыя грамадзяне горада Іўе: Мікалай Уладзіміравіч Дуніч, Іван Баляслававіч Янчарскі, Іван Браніслававіч Субаткевіч, Тамара Пятроўна Соя, Ядзвіга Браніславаўна Юферава, Віктар Станіслававіч Шутаў, Іосіф Эдвардавіч Лявонка, Гергій Уладзімравіч Гаспер.

Памятнымі сувенірамі былі адзначаны былыя кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, устаноў адукацыі, былыя кіраўнікі раёнага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый раёна. Віншаваў з юбілеем сваю малую радзіму ад імя землякоў дырэктар Дэпартамента кантроля якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык. 

Свята ўпрыгожылі выступленні калектываў аматарскай творчасці і выстава дасягненняў арганізацый раёна. 

… Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак, малую радзіму, як часцінку нашай Бацькаўшчыны. 

Не голас, сэрца гаворыць гэтыя словы — з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут — наша гiсторыя. Тут — мае каранi. Тут — напеўная родная мова. Тут — жывём мы!

І. БУТУРЛЯ
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота)