Главная / Новости / Новости района
27.04.2021

Выстава-вітрына “Гліняны цуд”

Сеў за кола ганчар,
З гліны выкруціў шар,
Горла, вушка прырабіў.
Усё ў печы абпаліў.
I глядзіце: ужо гатовы
Гліняны збаночак новы.
Г. Багданава

Адным з найбольш старажытных традыцыйных рамёстваў Беларусі з’яўляецца ганчарства. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ганчарныя вырабы адлюстроўваюць гiсторыю народа, яго дух і творчыя памкненнi.

У бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны I адбылося адкрыццё выставы-вітрыны “Гліняны цуд” у рамках праекта “Бібліятэчныя вокны”. На выставе прадстаўлены розныя віды глінянага посуду XX стагоддзя: збаны, глякі, гаршкі, гліняныя чайныя сервізы і кнігі пра ганчарнае мастацтва.