Главная / Новости / Новости района
12.05.2023

Вялікі дзякуй за Пераможны май!

 Вялікай Перамозе Іўеўская раённая бібліятэка прысвячае тэматычную кніжна-ілюстрацыйную выставу “Вялікі дзякуй за Пераможны май!”, якая аформлена ў межах праекта “Библиотека за стеклом” у вокнах аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

У экспазіцыі прадстаўлена мастацкая літаратура, якая апавядае пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчынай вайны, пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомыя ці малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі. Увазе чытачоў прапануецца таксама дакументальная хроніка ваенных падзей, выдавецкія работы раённай бібліятэкі, плакаты і фотаздымкі ваеннай тэматыкі. Усё гэта складае змест выстаўкі, адлюстроўвае яе галоўную мэту, якую можна выказаць наступнымі словамі: “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.