Главная / Новости / Новости района
26.04.2022

Вялікдзень – вялікі дзень

 У аг.Суботнікі аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы праведзена свята “Вялікдзень – вялікі дзень”.

Арганізатары падаравалі гасцям шмат яркіх эмоцый. Усіх уразіла цікавая святочная тэатралізаваныя кампазіцыя, прыгожая выстава. Прысутных частавалі велікоднымі яйкамі. Зарад бадзёрасці далі святочныя забавы. Добры настрой стварылі канцэрты калектываў аматарскай творчасці.

Аддзеламі культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі, в.Бакшты і сектарам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі  у г.п.Юрацішкі, в.Бакшты, в.Барысаўка, в.Барава і в.Мікалаева да свята“Вялікдзень” праведзены валачобныя абрады.