4 ліпеня ў вёсцы Мікалаева прайшло адно з самых чаканых летніх свят — “Купальскі карагод”. Гэтае свята, напоўненае традыцыямі, прыгажосцю і містыкай, сабрала шматлікіх жыхароў і гасцей, якія з нецярплівасцю прыйшлі акунуцца ў атмасферу незабыўнага беларускага Купалля. Паветра напаўнялася водарам свежаскошанай травы і духмяных кветак, якія сімвалізавалі самую яркую пару года – лета.

Перш чым запаліліся купальскія кастры, вядучыя свята прапанавалі гледачам некалькі захапляльных пытанняў. Тыя, хто правільна адказаў, атрымалі магчымасць прыняць удзел у конкурсе “Гары, касцёр”, дзе іх чакалі сюрпрызыПадчас свята дзяўчаты плялі вянкі з яркіх кветак — рамонкаў, васількоў , якія потым з гасціннасцю спадзяваліся пусціць на ваду. Хлопцы ж, не адстаючы, скручвалі чучала ведзьмы з сена і старога адзення, каб абараніць свята ад злых духаў.





У гэты час з вады з’явіліся Вадзяны з дзвюма Русалкамі — прыгожымі і таямнічымі істотамі, якія запрасілі ўсіх пагуляць у гульні “Злаві вянок” і “Перацягванне каната”. Людзі з задавальненнем удзельнічалі ў купальскіх забавах.
Асобным момантам свята стаў фестываль фарбаў “БелХоли”, які прывабіў моладзь сваёй энергічнай музыкай і яркімі танцамі. Усе жадаючыя мелі магчымасць пераскочыць праз купальскае вогнішча, што сімвалізавала ачышчэнне ад негатыўнага і новы старт у жыцці.











Пасля гэтага моладзь рушыла ў лес у пошуках папараць-кветкі, якая
нібыта здольна выклікаць шчасце і каханне. Але іх дарогу перагарадзіла
нечысць: таямнічыя постаці з цёмнымі вачыма і злымі ўсмешкамі спрабавалі
спыніць іх. Прыгоды толькі пачыналіся, і кожны ўдзельнік адчуваў сябе
героем казкі.
На канцэртнай пляцоўцы праходзіла святочная праграма з выступленнямі салістаў і выканаўцаў філіяла аг. Геранёны.
Свята завяршылася незабыўнай лазернай дыскатэкай гасцей з горада Масты, якая запаліла начное неба яркімі колерамі. А фаер-шоу ад калектыву “Flame of life!” з Мінска стала сапраўдным кульмінацыйным момантам вечара.
Праз кожнае полымя і іскру глядачы адчувалі магію Купалля. У завяршэнне ўсіх прысутных парадавалі маляўнічым феерверкам, які стаў яркім акцэнтам гэтага незабыўнага вечара.


Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Фота Станіслава Зянкевіча.