Главная / Новости / Новости района
29.04.2022

У маршрут абласнога семінара музейшчыкаў быў уключаны Іўеўскі музей нацыянальных культур

26-27 красавіка адбыўся выязны семінар для дырэктараў і навуковых супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”.

Арганізатарамі семінара з’яўляюцца ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі і арганізацыяй працы з наведвальнікамі шэрагу музеяў Гродзенскай вобласці. 

У маршрут былі ўключаны: Іўеўскі музей нацыянальных культур, Гальшанскі замак, Крэўскі замак, Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага, гісторыка-культурны комплекс пад адкрытым небам “Залатая горка”, Смаргонскі гісторыка- краязнаўчы музей, Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”, Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча. 

У рамках семінара быў праведзены круглы стол з удзелам Аўдзей Надзеі Віктараўны, кансультанта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Падчас пасяджэння абмяркоўвалася неабходнасць прадстаўлення ў музейных экспазіцыях тэмы генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з улікам новых звестак і матэрыялаў, якія былі прадстаўлены пракуратурай Гродзенскай вобласці. Таксама былі закрануты актуальныя пытанні дзейнасці і развіцця рэгіянальных музеяў. 

Па матэрыялах ТГ-канала Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.