У ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” прашоў абласны конкурс выканаўцаў размоўнага жанру. Іўяўчане атрымалі ўзнагароды.
Кіраўнік дзіцячага гуртка размоўнага жанру “Майстры слова” аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Дар'я Аўчынка ўзнагароджана дыпломам за ўдзел у намінацыі “Камедыйна-сатырычныя творы (гумарэскі, байкі, интэрмедыі, анекдоты, пародыі)” у абласным конкурсе выканаўцаў размоўнага жанру.
Удзельнік дзіцячага фальклорнага ансамбля ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Сяргей Бабкоў атрымаў дыплом III ступені ў намінацыі “Народная проза (легенды, паданні, апавяданні, казкі)”.
Удзельнік дзіцячага гуртка размоўнага жанру “Майстры слова” філіяла аг. Суботнікі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Матвей Рыцікаў быў узнагароджаны спецыяльным дыпломам “За лепшы аўтарскі твор” у намінацыі “Паэзія, інсцэніроўка паэтычнага твора”.