Главная / Новости / Новости района
27.09.2023

Ты з кнігай сябруй!

22 верасня для вучняў трэцяга класа Геранёнскай сярэдняй школы ў  бібліятэцы-філіле аг.Геранёны прайшоў літаратурны ўрок “Ты з кнігай сябруй!”.
Мэта мерапрыемства – папулярызаваць беларускую мову і літаратуру, выхоўваць у школьнікаў павагу і любоў да роднага слова.

Падчас літаратурнага ўрока гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, адбылося знаёмства з новымі паступленнямі айчыннай дзіцячай літаратуры, былі праведзены гульні: “Словазнаўцы”, “Складзі рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Адгадайка”.

Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.