Главная / Новости / Новости района
27.07.2026

Тэматычная праграма «Скарбы Іўеўскага краю»

24 ліпеня 2026 года, у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Іўеўскага раёна у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылася тэматычная праграма «Скарбы Іўеўскага краю».
Праграма перанесла ўдзельнікаў у свет старадаўніх легендаў і забытых рамёстваў. Яны змаглі не проста пачуць аб традыцыях, а літаральна дакрануцца да іх: знаёмства з сапраўднымі прадметамі быту нашых продкаў дазволіла ўбачыць, наколькі мудрым і функцыянальным быў іх уклад жыцця.
Асаблівае ўражанне атрымалі ад майстар-класу па саломапляценню ад І.Смірновай «Саламяны абярэг”. Пад уважлівым кіраўніцтвам майстра кожны змог стварыць невялікі сувенір ручной работы. Радасць ад валодання рэччу, зробленай уласнымі рукамі, стала лепшым вынікам пазнавальнай часткі дня. 
Наведванне такіх мерапрыемстваў перадае жывую цікавасць да гісторыі сваёй малой радзімы.