Главная / Новости / Новости района
09.11.2022

Тэатралізаваныя чытанні “Казачны свет Я.Коласа”

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбыліся тэатралізаваныя чытанні “Казачны свет Я.Коласа” ў межах бібліятэчнага праекта “Літаратурныя спатканні разам з Коласам і Купалам”. Гасцямі гэтай цікавай імпрэзы былі хлопчыкі і дзяўчынкі з прышкольнага лагера “Улыбки детства”. 

Творчасць Якуба Коласа не страчвае сваёй актуальнасці і ў нашы дні. Асаблівае захапленне выклікаюць творы, напісаныя для дзяцей, казкі ў яго апрацоўцы. Менавіта ў казках Якуб Колас бачыў надзейны стрыжань выхавання маладога пакалення. На думку класіка – гэта адна з самых даходлівых формаў вобразнага пазнання свету і адначасова эстэтычная асалода, якую атрымліваюць дзеці. Якуб Колас апрацаваў звыш 40 народных казак, напісаў безліч вершаў для дзяцей.

Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі шмат цікавых фактаў пра дзяцінства будучага класіка беларускай літаратуры, пазнаёміліся з яго творамі для дзяцей, абмеркавалі найбольш вядомыя казкі. Дзеці, настаўніца і вядучыя выразна чыталі ўголас любімыя вершы Якуба Коласа.

Правесці цікавае мерапрыемства ў бібліятэцы дапамаглі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “PRO-книги”, якія прадэманстравалі тэатралізаваную казку “Два зайцы”.