У мінулыя выхадныя ў аг.Геранены і аг.Лелюкі адбыліся цікавыя і змястоўныя святы для гурткоўцаў “У краiне творчасцi” і “Ад родных вытокаў”.
На святах працавалі справаздачныя выстаўкі вырабаў ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва сектара рамествау i традыцыйнай культуры аг.Геранены і Іўеўскага аддзела раместваў і традыцыйнай культуры. Была праведзена тэматычная праграма “Саламяныя дзiвосы” з наведваннем музейнага пакою сектара раместваў. Адбыліся майстар-класы “Кветкi для матулi” і “Саламяныя цуды”. Дзіцячым лялечным драматычным калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранены быў паказаны лялечны спектакль “Кот i Лiса”.
Працавалі бяспроiгрышныя латарэі “Чароўны куфэрак”, праводзiлiся цiкавыя гульні і дзіцячыя дыскатэкі.
На прыканцы святаў юныя гурткоўцы з задавальненнем частавалiся прысмакамi за салодкiм сталом.