Главная / Новости / Новости района
13.04.2021

Свята народнай творчасці “Повязь часоў”

Паважаныя сябры, запрашаем вас 18 красавіка 2021 года у аграгарадок Дайліды на свята “Повязь часоў”, якое адбудзецца у 12.00 гадзін на пляцоўцы ля установы культуры.

На свяце вы зможаце дакрануцца да вытокаў традыцыйных  народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душой народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам.

У праграме:
- дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні;
- канцэртныя выступленні: ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны; 
- творчага калектыва аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі;
- сюжэтна-гульнёвая праграма “Вясновыя забавы”, сектара  культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.
 
Падчас свята,  адбудзецца прэзентацыя новага  сувеніра -  сімвала  Геранёнскай гасцінннасці. 
 
На працягу свята народнай творчасці  працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка - продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя “Саламяная казка” ; майстар - клас па танцах побыту “Танцуем па-даўнейшаму”, а таксама папкорн  і анімацыйная пляцоўка  з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.