Паважаныя сябры, запрашаем вас 18 красавіка 2021 года у аграгарадок Дайліды на свята “Повязь часоў”, якое адбудзецца у 12.00 гадзін на пляцоўцы ля установы культуры.
На свяце вы зможаце дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душой народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам.
У праграме:
- дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні;
- канцэртныя выступленні: ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны;
- творчага калектыва аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі;
- сюжэтна-гульнёвая праграма “Вясновыя забавы”, сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.
Падчас свята, адбудзецца прэзентацыя новага сувеніра - сімвала Геранёнскай гасцінннасці.
На працягу свята народнай творчасці працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка - продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя “Саламяная казка” ; майстар - клас па танцах побыту “Танцуем па-даўнейшаму”, а таксама папкорн і анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.