Главная / Новости / Новости района
27.02.2023

Свята Масленіца

У аг.Лаздуны1 у рамках раённага конкурсу на лепшае мерапрыемства па патрыятычнаму выхаванню моладзі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” прайшло свята Масленіца.
 
Маладыя жыхары аграгарадка ў чарговы раз дакрануліся да традыцыйнай культуры продкаў: актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, спаборніцтвах, спальванні пудзіла Мары – сімвала зімовых халадоў і ўсяго нядобрага, святочных карагодах. Маладыя наведвальнікі з задавальненнем паспыталі смачных бліноў, паўдзельнічалі ў майстар-класе па іх прыгатаванні і зарадзіліся выдатным настроем.

З вяселымi песнямi гульнямi i карагодамi свята Масленіца прайшло таксама ў аг.Лялюкі і в.Бакшты. Усе прысутныя на Масленіцы атрымалi мноства станоўчых эмоцый.