Главная / Новости / Новости района
07.06.2024

Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Сенажаць з’яўляецца  важным этапам жыцця вёскі. “ Каса любіць брусок і сала кусок”, - кажа беларуская народная прыказка.  Выконваючы традыцыі продкаў, усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 15 чэрвеня 2024 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на  свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.
         
У праграме :
-раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец - 2024”; 
-канцэрт народнага ансабля песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі;
-сюжэтна-гульнёвая праграма “На сенакосным падворку”;
-эстрадны канцэрт салістаў  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
-дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”
       
Упершыню выступіць вакальны ансамбль “Петревичский батальон” дзяржаўнай установы культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
        
На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворак “Сялянскія  прысмакі”; майстар-клас  па вырабу лялькі “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
      
Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку   “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” - элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. 
                                                                                                       
Аргкамітэт