Главная / Новости / Новости района
06.06.2022

Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Гэтымі сонечнымі, яснымі, летнімі дзянькамі ў вёсцы распачынаецца  нарыхтоўка сена. Сенажаць з’яўляецца не проста важным этапам жыцця вёскі, але і самай прыемнай працай, напоўненай весялосцю. 
         
Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 11 чэрвеня 2022 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.
         
 У праграме :
-раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец - 2022”; 
-канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
-дэфіле - шоу “Доўгая каса - дзявочая краса”;
-эстрадны канцэрт салістаў аддзела  культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
-дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”
       
На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворкі “Сялянскія  прысмакі”; майстар-класы  па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”; па вырабу лялек “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
  
Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку “Прэзентацыя дранікаў” - элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.