Главная / Новости / Новости района
30.03.2026

Свята-кірмаш “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”

 28 сакавіка 2026 года  у г.Гродна прайшло свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
    У свяце-кірмашы прынялі ўдзел майстры  аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
   Падчас мерапрыемства  адбылося ўручэнне ўзнагарод папярэдніх значных абласных конкурсаў і падзей.
     Смірнова Ірына Рэгінальдаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”  атрымала пасведчанне Народнага майстра Рэспублікі Беларусь.
     Чурэйна Вера Паўлаўна, народны майстар саломапляцення. аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджана дыпломам лаўрэат І ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных кошыкаў”  абласной выстаўкі-конкурсу  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”.
   ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны дыпломам лаўрэат ІI ступені ў намінацыі “Лучший патриотический молодежный проект” абласнога конкурса праектаў патрыятычнай тэматыкі “Сильна Беларусь связью поколений”.