Главная / Новости / Новости района
14.12.2022

Свята аматарскіх тэатральных калектываў “Несцерка запрашае”

10 снежня 2022 года  на базе дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры” адбылося абласное свята “Несцерка запрашае” аматарскіх тэатральных калектываў.
      
У свяце прыняў удзел дзіцячы лялечны калектыў “Казка” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” (мастацкі кіраўнік – Уладзіслава Грынюк). Калектыў паказаў лялечны спектакль па матывам рускай народнай казкі “Колобок”.
       
На свяце былі ўзнагароджаныя лепшыя калектывы  абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў. Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама за ўдалы лялечны спектакль і творчы пошук  а таксама каштоўным падарункам узнагароджаны лялечны калектыў  “Казка” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны.
      
Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшы дзіцячы тэатральны калектыў клубнай установы аграгарадка”  і каштоўным падарункам узнагароджаны   дзіцячы тэатральны калектыў  “Теремок” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі (мастацкі кіраўнік – Марыя Скрыпская).  
      
Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама за гумар і артыстызм а таксама каштоўным падарункам узнагароджаны тэатральны калектыў “Фартуна”  аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі (мастацкі кіраўнік – Ірына Анішчанка).  
            
Віншуем з узнагародамі!