Главная / Новости / Новости района
24.05.2022

Стравы з таркаванай бульбы гродзеншчыны на радзе Міністэрства культуры

13 мая 2022 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь разгледжана пытанне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гродзеншчыны прадставілі для дэгустацыі “дранікі”, “бульбяныя бліны” з Іўеўскага і Лідскага раёнаў, “банды на дубовых лісцях” з Ваўкавыскага раёна, “бульбяную бабку” з Гродзенскага раёна.

Носьбітамі традыцыі прагатавання  страў з таркаванай бульбы на Іўеўшчыне з’яўляюцца Нехведовіч Алена Станіславаўна з г.Іўе (бульбяныя аладушкі), Чакавая Наталля Аляксандраўна з аг.Лелюкі (дранікі па-лелюкінску), Варанюк Святлана Аляксандраўна і Буцько Валянціна Казіміраўна з в.Бакшты (дранка і дранікі).   

Для дэгустацыі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады дранікі па-лелюкінску прыгатавала Чакавая Наталля Аляксандраўна, маладая гаспадыня з аг.Лелюкі (сектар культурна-масавай і асветніцкай работы).