Главная / Новости / Новости района
18.05.2020

Славутыя мастакі з Беларусі

Штогод 18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята – Міжнародны дзень музеяў (International Museum Day). І, вядома, тыя з нас, хто з нецярпеннем чакае чарговага паходу ў краязнаўчы музей свайго горада ці сустрэчы з рарытэтнымі экспанатамі Эрмітажа або Луўра, таксама адносяцца да сённяшняга свята.

Іўеўская дзіцячая бібліятэка на сваёй кніжнай паліцы прадстаўляе  серыю “Славутыя мастакі з Беларусі” – сумеснага праекта выдавецтва “Беларусь” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя нацыянальнай культуры, мастацтва і гісторыі, азнаямленне шырокага кола чытачоў з творчасцю мастакоў – выхадцаў з Беларусі. 

У серыю ўваходзяць кнігі больш чым пра 30 мастакоў Беларусі, чые творы прадстаўлены не толькі ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, але і ў іншых музеях свету.  

Кожны міні-альбом расказвае аб жыццці і творчым шляху мастака, прадстаўляе яго творы. Выданні маюць невялікі фармат і аб’ём, але гэта не перашкаджае перадаць усю маляўнічасць мастацкіх палотнаў. 

Больше информации по ссылкам: