Сёлета святочныя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці па традыцыі праходзяць па ўсёй краіне. Іўеўшчына з размахам святкуе галоўнае свята краіны. На набярэжнай гарадскога возера праходзіць ўрачыстае мерапрыемства пад назвай “Краіна міру і даброт”. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Ігар Генец, ён павіншаваў іўяўчанз галоўным дзяржаўным святам краіны і 80-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:
— Дзень Незалежнасці — сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі да традыцый, — адзначыў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Ігар Генец. — Дзякуючы бяспрыкладнаму подзвігу савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тыла, Беларусь набыла статут незалежнай дзяржавы. Гэты статут нагадвае нам, як мірнай працай неабходна ўмацоўваць родны край, рабіць яго квітнеючым і багатым. Пройдзячы праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Ачыннай вайны, Беларусь і надалей будзе чэрпаць сілы ў Перамозе.
У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія выклікаюць самае высокае яднанне ўсіх грамадзян, становяцца кропкай адліку яго гісторыі. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года – дзень вызвалення горада Мінска ад фашысцкіх акупантаў, які мы адзначаем як галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэсспублікі Беларусь. Вызначыўшы гэту дату, беларускі народ у чарговы раз даказаў, што крыніцай суверэнітэту з’яўляецца павага да сваёй гераічнай гісторыі, незабывальнага подзвігу мільёнаў людзей, якія знішчылі карычневую чуму. Гітлераўцы прыйшлі на нашу зямлю, але паставіць на калені беларускі народ яны так і не змаглі. Супраціўленне ворагу набыло ўсенародны характар. Акупантам процістаялі больш 1800 партызанскіх атрадаў, 4 тысячы падпольных арганізацый, аб’яднаўшых у сваіх шэрагах звыш 400 тысяч патрыётаў, 1, 5 мільёна ураджэнацаў Беларусі замагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, звыш 300 чалавек сталі Героямі Савецкага Саюза.
Выключную ролю ў прыбліжэнні Вялікай Перамогі адыграла беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”, якая стала ўзорам палкаводчага мастацтва. Гэта адна з буйнейшых аперацый за ўсю гісторыю войн, якая закончылася перамогай Савецкага Саюза. Без гэтай перамогі не было б ні беларускай дзяржавы, ні беларускай дзяржаўнасці.
Памятаючы ўрокі вайны, мы ўсведамляем, што для нас нічога няма важней, чым забяспечыць мір, дабрабыт народа і незалежнасць дзяржавы. Мы абавязаны зрабіць усё, каб захаваць гістарычную памяць, выхаваць падрастаючае пакаленне на прыкладах мужнасці і гераізму нашых продкаў, якія аддалі жыццё дзеля свабоды і незалежнасці нашай Радзімы., - рэзюмаваў Ігар Генец.
Беларусь жывы помнік гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Наша краіна страціла кожнага трэцяга ў той вайне і таму з такім трапятаннем мы шануем памяць пра тых, дзякуючы каму жывем пад мірным небам, адзначыў у сваім выступленні старшыня раённай ветэранская арганізацыі Іван Жыдзель.
–Гісторыя дае нам, асабліва моладзі, узважыць, якую цану заплацілі нашы продкі за імкненне мірна жыць і працаваць на роднай зямлі. Мы даём наказ дзецям і ўнукам свята берагчы праўду аб вайне як самую значную каштоўнасць. Для нас яна – сімвал непарыўнай сувязі пакаленняў, адна з асноў духоўнага адзінства і згуртаванасці народа.
Шэраг ветэранаў працы за актыўную грамадскую дзейнасць, вялікі ўклад патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення атрымалі ўзнагароды. Знакам рэспубліканскага Савета грамадскага аб’яднання ветэранаў “За заслугі” ўзнагароджана старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Бакштаўскага сельсавета Людміла Валканоўская; Ганаровай граматай абласнога Савета ветэранаў – старшыня пярвічнай арганізацыі Эйгердаўскага сельсавета Рэгіна Раткевіч.
Званне “Ганаровы ветэран” прысвоена старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі г. Іўе Мікалаю Бакуновічу, намесніку старшыні Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Уладзіміру Грыбаву.
Ад імя моладзі да ўдзельнікаў урачыстай імпрэзы звярнуўся навучэнец 10 класа Лелюкінскай СШ, пераможца абсласных навукова-практычных канферэнцый, стыпендыят абласнога аддзялення Беларускага фонда міру, уладальнік прэміі імя Аляксандра Дубко Алянскандр Іваноўскі.
–Свята 3 ліпеня ўвасобіла ў сабе мужнасць і гераізм беларускага народа, стала яркім сведчаннем самаадданасці і любові да Радзімы. Нам удалося паспяхова пабудаваць уласную суверэнную дзяржаву. Нас натхняе на гэта прыклад гераічных продкаў, шматвекавая гісторыя і культура і разуменне таго, што магчымасць свабодна распараджацца сваім лёсам – самая вялікая каштоўнасць для любога народа. У нас ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, і народ-пераможца, які памятае герояў і цэніць свабоду. Менавіта па-гэтаму мы смела і спакойна глядзім у будучыню.
Аляксандр Іваноўскі запэўніў, што моладзь Беларусі будзе берагчы і дастойна прадаўжаць традыцыі продкаў і дзядоў, пакараць новыя вяршыні і ўпэўнена глядзець у будучыню.
Сёння іўяўчане і госці свята з удзячнасцю ўспомнілі пра бессмяротны подзвіг франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія ў гады суровых выпрабаванняў зрабілі ўсё магчымае і немагчымае для Перамогі. Успомнілі тых, хто біўся з ворагам на фронце, хто ваяваў у партызанскіх атрадах, хто пакутаваў у фашысцкіх канцлагерах. Успомнілі тых, хто без сну і адпачынку працаваў у тыле. Успомнілі тых, хто дайшоў да Берліна і Прагі, і каго сёння няма з намі. Успомнілі аб спаленых вёсках, аб пасёлках, сцёртых з твару зямлі. Успомнілі аб сотнях гарадоў - разбураных, але не заваяваных. Кожную вуліцу ўспомнілі, кожны дом.
Удзельнікі ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання. У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і пазбаўленні, рэспубліка была адноўлена з руін і попелу. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь здзейсніла імклівы рывок у сваім развіцці. Сучасная Беларусь прырастае працай і творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі.
Многае перацярпела наша беларуская зямля, але засталася незалежнай, самастойнай. Яна мае сёння багатую гісторыю, культуру, мову. І калі мы сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны, мы будзем клапаціцца аб тым, каб усё гэта багацце не знікла.