Главная / Новости / Новости района
06.03.2024

Школа прафесійнага майстэрства

29.02.2024 г. у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу аддзелам метадычнай работы  праведзена школа прафесійнага майстэрства па тэатральна-драматычнаму жанру на тэму “Напрамкі і шляхі развіцця аматарскага тэатральнага мастацтва”. 
         
У рабоце школы прынялі удзел: вядучы метадыст па музычна-інструментальнаму жанру ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”  Таццяна Іванаўна Мерчы, вядучы метадыст па інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”  Чыж Ганна Уладзіміраўна, галоўны захоўнік фондаў, кіраўнік лялечнага тэатра “Батлейка” ДУ “Іўеўскі музей нацыянальных культур”  Марына Пятроўна Пазняк.
        
Метадыст па тэатральнаму жанру аддзела метадычнай работы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Лугіна Святлана Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з асноўнымі аспектамі ў рабоце з тэатральным калектывам: выбар рэпертуара, вучэбна-выхаваўчая работа ў аматарскім тэатральным калектыве, вобразнае рашэнне спектакля, тэма, ідэя, звышзадача, мізансцэніраванне і тэмпарытм спектакля.

Удзельнікі школы прафесійнага майстэрства  наведалі  Іўеўскі музей нацыянальных культур, дзе паглядзелі батлеечны спектакль “Цар Ірад”.