Главная / Новости / Новости района
06.04.2021

“Саламяны цуд” Ірыны Смірновай

 У Іўеўскай раённай бібліятэцы ў межах праекта “Бібліятэчныя вокны” адбылося адкрыццё персанальнай выставы майстра народнай творчасці па саломапляценню Ірыны Смірновай.

Ганарлівыя лялькі, дзіўныя кветкі, цудоўныя кошыкі і талеркі, чароўны рог, капялюшы… Золата гэтых вырабаў – ад беларускай саломкі. Менавіта ў руках майстра саломка прайшла няпросты шлях пераўтварэння, набыла прыгажосць узораў, фарбаў.

Свае сакрэты і сваё ўменне плесці з саломкі Ірына Рэгінальдаўна Смірнова з вялікім задавальненнем перадае сваім старанным вучням. Пасля адкрыцця выставы ў чытальнай зале раённай бібліятэкі для ўсіх жадаючых адбыўся майстар-клас “Саламяны пярсцёнак”.

Чытаць артыкул: Гулідава, В. Палітра сонца і спелага жыта ў “Бібліятэчных вокнах”. Адкрылася выстава майстра народнай творчасці Ірыны Смірновай. — Рэжым доступу: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/8989-palitra-sontsa-i-spelaga-zhyta-bibliyatechnykh-voknakh-adkrylasya-vystava-majstra-narodnaj-tvorchastsi-iryny-smirnovaj.html