Главная / Новости / Новости района
14.05.2022

Рукапісныя сведчанні вайны. Лісты з фронту

 Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Каласы” ў бібліятэцы-філіяле аг. Морына было прысвечана Святу Перамогі – дню гонару за нашых продкаў і адначасова дню суму аб загінуўшых.

Падчас экскурсу ў мінулае “Рукапісныя сведчанні вайны. Лісты з фронту” бібліятэкар расказала дзецям пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра землякоў-ветэранаў, якія абаранялі Айчыну ад ворага, пазнаёміла з дакументамі ваеннага перыяду, прадстаўленымі ў краязнаўчай музейнай экспазіцыі “Тут Радзімы маёй пачатак”. Вялікую цікавасць у ўдзельнікаў пасяджэння выклікалі сціплыя салдацкія трохвугольнікі – лісты з фронту нашых землякоў. У іх – вялікая туга і клопат пра родных, франтавыя будні, прага жыцця, моцнае жаданне хутчэй разбіць ворага і вярнуцца дадому. Гэта сапраўдныя рукапісныя сведчанні вайны.