Главная / Новости / Новости района
25.02.2026

Родная мова – цудоўная мова

Я - беларус, і я шчаслівы, 
Што маці мову мне дала, 
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля. 
Н. Гілевіч


Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшла квэст-гульня “Родная мова – цудоўная мова”.  
Падчас мерапрыемства дзеці размаўлялі на роднай мове і выконвалі заданні: “Адгадай загадку”, “Складзі прыказку”, “Перакладчыкі”, “Анаграмы” і “Таемнае пасланне”. 
Гэта творчае спаборніцтва яшчэ раз нагадала, што жывая і мілагучная беларуская мова – наш галоўны нацыянальны скарб, які мы павінны добра ведаць, шанаваць і перадаваць нашчадкам.