У раённым аглядзе фальклору «Жывой крыніцы галасы» прынялі ўдзел фальклорныя калектывы і выканаўцы аддзелаў і філіялаў дзяржаўнай установы культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» г.п.Юрацішкі, в.Бакшты, аграгарадкоў Лаздуны1, Суботнікі, Геранёны, Трабы, Лелюкі, Дайліды, Морына, аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва, аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Па рашэнню журы пераможцамі ў наступных намінацыях сталі:
У намінацыі “Дзіцячы фальклорны калектыў” – фальклорны ансамбль “Жавароначкі” філіяла аг. Лаздуны 1.
У намінацыі “Дарослы фальклорны калектыў” –
фальклорная група філіяла аг. Дайліды
У намінацыі “Фальклорны інструментальны ансамбль” –
ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” філіяла аг. Геранёны
У намінацыі “Народны абрад” - фальклорны ансамбль “Крынічка” філіяла в. Бакшты.
Сярод індывідуальных выканаўцаў (сольныя спевы, дуэты) - Вольга Аўдзевіч і Вераніка Мармыш (адзел па арганізацыіі вольнага часу гарадскога насельніцтва
У намінацыі “Лепшы твор вуснай народнай творчасці” - Сяргей Бабкоў (дзіцячы фальклорны калектыў аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва).
Лепшай выставачнай калекцыяй народнага мастацтва прызнана калекцыя аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.