Усё мае свой працяг жыцця,
нітка – ў туга навітым клубку,
песня – ў водгаласу рэха,
сонца – ва ўсмешцы дзіцяці.
Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва.
Запрашаем 21 красавіка 2024 года на свята народнага мастацтва “Повязь часоў”, якое адбудзецца ў 12:00 гадзін у аг.Дайліды на пляцоўцы каля сектара культурна-масавай і асветніцкай работы.
У праграме:
урачыстае адкрыццё свята;
дэфіле ў народных касцюмах з элементамі вышыўкі і саломкі;
канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1;
дэфіле ў саламяных капелюшах “Уся справа ў капелюшы”;
гульнёвая праграма “Вясковая ідылія” сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды;
майстар-клас “Танцуем па-даўнейшаму” (“Кракавяк”, “Беларуская полька”, “Лысы”);
этнапраграма з наведваннем музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценне, выцінанка, лазапляценне, вышыўка; выстаўка народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя.
Працуе фотазона і фотавыстаўка “З гісторыі свята”.
Будзем рады бачыць вас у нас!