Главная / Новости / Новости района
05.02.2025

Пошукі прытулку” Івана Шамякіна

У межах раённага прафесійнага конкурсу “Гісторыя адной кнігі” ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі падрыхтавана выстава адной кнігі “Іван Шамякін “Пошукі прытулку”.
Акрамя асобнай кнігі на выставе прадстаўлены выданні гэтай аповесці  розных гадоў у зборніках, інфармацыя пра жыццё і творчасць Івана Шамякіна, рэпрадукцыя партрэта пісьменніка, кароткі змест аповесці, прадметы, якія дапамагаюць раскрыццю вобраза галоўнага героя.

Асноўны персанаж аповесці “Пошукі прытулку” – стары прафесар, былы дырэктар інстытута, Ігнат Андрэевіч Мятніцкі, які жыве ў адной кватэры разам з сынам, нявесткай і іх маленькай дачкой Светкай. Гэта наіўны, трохі смешнаваты, немалады мужчына, які шукае сабе не столькі фізічнага, колькі душэўнага прытулку ў варожым і чужым акаляючым свеце, сярод незразумелых яму ідэй і людзей.

Тэма незапатрабаванасці і адзіноты сталага чалавека, непаразумення з роднымі актуальная і для сучасных чытачоў. Калі вы жадаеце даведацца, чым завяршыліся пошукі галоўнага героя, раім вам наведаць бібліятэку, пазнаёміцца з выставай адной кнігі і ўзяць “Пошукі прытулку” Івана Шамякіна для дамашняга чытання.