Главная / Новости / Новости района
04.11.2024

Пісьменнік краіны маленства: Аляксей Якімовіч

Да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася гутарка-гульня “Пісьменнік краіны маленства”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з аздараўленчага лагера “Усмешкі дзяцінства” са старонкамі жыцця і творчасці пісьменніка-юбіляра, расказала пра кнігі аўтара, якія можна знайсці на паліцах бібліятэкі: “Каб мама ўсміхалася”, “Хітрая ліса”, “Слёзкі Сонца”, “Сем гісторый пра Воўка і Вожыка”, “Металічны чалавек”, “Казкі-падказкі” і іншыя. Займальныя і павучальныя казкі А.Якімовіча пра людзей і казачных жывёл вучаць дабрыні, спагадлівасці, узаемавыручцы, павазе да старэйшых.

З дапамогай відэароліка маленькія чытачы паслухалі казку “Чаму Хмаркі плачуць?” у выкананні самаго аўтара, разам з бібліятэкарам прачыталі і абмеркавалі апавяданні “Плакса” і “Каравай”. Таксама дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях па творчасці А.Якімовіча.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з кнігамі пісьменніка-юбіляра, прадстаўленымі на выставе “Уладар дзіцячых мар”.