Главная / Новости / Новости района
30.12.2021

Падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшага рэжысёра (рэжысёрска-пастановачную групу) культурна-масавага мерапрыемства

На працягу 2021 года з мэтай выяўлення і падтрымкі наватарскіх плыняў у арганізацыі масавых мерапрыемстваў  стала правядзенне абласнога конкурсу на лепшага рыжысёра (рэжысёрска-пастановачную групу) культурна-масавага мерапрыемства.
     
У абласным конкурсе прыняў ўдзел творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, яны падрыхтавалі і правялі  шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх” (аг.Жамыслаўль).
     
За паспяховы ўдзел у абласным конкурсе на лепшага рэжысёра (рэжысёрска-пастановачную групу) культурна-масавага мерапрыемства спецыяльным дыпломам “ЗА ЗАХАВАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ СПАДЧЫНЫ” узнагароджаны аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.