Главная / Новости / Новости района
01.10.2025

Навукова-практычная канферэнцыя "Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі" - намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА"

 26-27 верасня 2025 г. у г.п. Воранава адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі" - намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА". На канферэнцыі выступіла загадчык аддзела метадычнай работы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Вольга Паляк з тэмай даклада "Брэндавыя мерапрыемствы на Іўеўшчыне па папулярызацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь "Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) - традыцыі прыгатавання і спажывання на тэрыторыі Гродзенскай вобласці". 27 верасня прайшоў бульба-фэст "Воранаўскі дранік", у якім прынялі ўдзел майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу", а таксама носьбіты элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Іўеўшчыны "Стравы з таркаванай бульбы" Святлана Варанюк і Наталля Чэкавая.