Главная / Новости / Новости района
15.04.2022

Наша сяброўка – “Вясёлка”

 У красавіку бягучага года святкуе 65-годдзе з часу заснавання самы вядомы на Беларусі дзіцячы часопіс “Вясёлка”. Гэта перыядычнае выданне вучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, зямлю, трымацца сваёй роднай мовы і паважаць старэйшых, якія вядуць іх за руку ў вялікае жыццё. Калісьці часопіс маглі чытаць бабулі і дзядулі цяперашніх чытачоў, потым – бацькі, а зараз “Вясёлка” – сапраўдная сяброўка сучасных дзяцей. 

З нагоды юбілейнай даты ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшоў парад часопіса “Наша сяброўка – “Вясёлка”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю заснавання часопіса і з задавальненнем прынялі ўдзел у падарожжы па яго рубрыкам. Некаторыя дарослыя падзяліліся эпізодамі дзяцінства, якія былі звязаны з часопісам.