Главная / Новости / Новости района
11.11.2022

На небасхіле - зоркі Іўеўшчыны

Паважаныя іяўчане і госці горада Іўе!

13 лістапада 2022 года у 11:00 гадзін ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці «Зоркі Іўеўшчыны». 
         
Зоркі таленту, натхнення і энергіі запаляць удзельнікі дзіцячых аматарскіх калектываў аддзелаў і сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу».

Мэтай агляду-конкурсу з’яўляецца пошук і рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітых дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 год уключна.
        
Кампетэнтнае жюры адзначыць сцэнічную культуру, артыстызм, арыгінальнасць выканання і вызначыць пераможцаў у розных намінацыях і ўзроставых групах. 

Уваход свабодны.