Главная / Новости / Новости района
04.07.2022

На Купалу сонца іграла

Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
    
9 ліпеня 2022 года ў 18:00 гадзін сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі запрашае  ўсіх жыхароў і гасцей на свята “Купальскі карагод”, якое адбудзецца ў в.Мікалаева (пляцоўка ў цэнтры вёскі, каля ракі Нёман).       .      
    
У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма калектываў аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, купальскія варожбы, забавы.
     
На свяце працуюць: выстаўка-конкурс купальскіх вянкоў; лекавых раслін; бязпройгрышная латарэя; антракцыёны; танцавальная пляцоўка; гандлёвая палатка з попкорнам і салодкай ватай.
      
Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку “Купаву”, прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць купальскія песні. Кульмінацыяй свята стане пошук папараць-кветкі, сімвала шчасця.
        
Прадоўжыцца свята ў сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі. З  22:00 гадзін да 04:00 гадзін пройдзе “Купальская дыскатэка”.
                                                                                              
Адпачнём разам!