Главная / Новости / Новости района
17.10.2024

На досвітку таленту - зоркі Іўеўшчыны!

Паважаныя іўеўчане і госці горада Іўе!

27 кастрычніка 2024 года у 11:00 гадзін ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе раённы конкурс дзіцячай эстраднай творчасці “Зоркі Іўеўшчыны”. 
         
Восень натхняе музычнымі цёплымі фарбамі юных зорак -удзельнікаў дзіцячых калектываў ўстаноў культуры Іўеўскага раёна. Восень - магчымасць аб’яднаць людзей праз мастацтва і натхніць на новыя творчыя здзяйсненні. 

Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук і рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітых дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 8 да 17 год уключна.
        
Кампетэнтнае жюры адзначыць сцэнічную культуру,  тэхніку і артыстызм, арыгінальнасць выканання і вызначыць пераможцаў у розных намінацыях і ўзроставых групах. 

Уваход свабодны.