Главная / Новости / Новости района
07.06.2022

Мазаіка рамёстваў на фестывале нацыянальных культур у Гродне

3-5 чэрвеня 2022 г. ў горадзе Гродна праходзіў ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які сімвалізуе наша духоўнае і гістарычнае багацце і падцвярджае, што чалавек любой нацыянальнасці адчувае сябе на Беларусі ўтульна і камфортна. 4 чэрвеня (другі дзень фестываля) традыцыйна быў прысвечаны нацыянальным падворкам. Нашых майстроў саломапляцення на “Беларускім падворку” з міні-выставай буйных формаў саломапляцення прадстаўляла Старасціна Юзэфа, майстрыца з аг. Геранёны. На “Татарскім падворку” нашы майстры прадстаўлялі калекцыю мугіроў, створаных майстрам дэкаратыўна-прыкладной творчасці з Іўя Шабановіч Эміліі.