Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

29 марта 2021

“Майстар беларускай сатыры”: да 125-годдзя з дня нараджэння К.Крапівы

24 сакавіка ў бібліятэцы-філіяле аг. Ліпнішкі адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мае гады – маё багацце”, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
 
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла прысутным цікавыя факты з жыцця і творчасці Кандрата Кандратавіча Атраховіча, які вядомы кожнаму беларусу пад псеўданімам Кандрат Крапіва. Кандрат Крапіва – майстар байкі і камедыі і ў той жа час – лірычны паэт. Яго талент непаўторны і рознабаковы. Бібліятэкар падкрэсліла, што творчасць К.Крапівы – гэта цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры. 

На працягу пасяджэння ўзельнікі чыталі і абмяркоўвалі сатырычна-юмарыстычныя творы пісьменніка. Члены аматарскага аб’яднання з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Байкі Кандрата Крапівы” і чыталі байкі вельмі артыстычна і надзвычай выразна.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Майстар беларускай сатыры”.