У першую нядзелю верасня ў вёсцы Баравікі Суботніцкага сельсавета адбылося свята "Мая маленькая Радзіма". Малая Радзіма вітала гаспадароў і гасцей сонечным надвор’ем, восеньскімі кветкамі, мілагучнымі песнямі і добрым настроем.
Шчырыя словы падзякі артыстам і найлешыя пажаданні ўсім прыстутным ад імя жыхароў былі выказаныя Юхневіч Альбінай Іосіфаўнай і старостам вёскі Баравікі Карповіч Марыяй Антонаўнай.
Свята арганізавана творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі дзяржаўнай установы культуры “ Іўеўкі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Мерапрыемства праведзена ў рамках культурна-творчага праекта “Да кожнага сэрца”.