Главная / Новости / Новости района
11.03.2021

Літаратурныя online-чытанні “Майстэрства К. Крапівы – байкапісца”: да 125-годдзя з дня нараджэння пісьменніка

Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я – пякучка-крапіва.
К.Крапіва

Кандрат Кандратавіч Атраховіч невыпадкова ўзяў сабе такi псеўданiм – Крапiва. Яго сатырычныя творы “прыпякалі” лайдакоў, ілгуноў, бюракратаў, кар’ерыстаў, высмейвалі адмоўныя рысы чалавечага характару. Асабліва вялiкага майстэрства дасягнуў Кандрат Крапiва ў жанры байкi. Прайшло ўжо шмат гадоў з таго часу, калi пiсалiся яго байкi, аднак актуальнасць iх не знiкла i сёння.

Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы ў бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны I была аформлена кніжная выстава “Тварэц нацыянальнай байкі” і прайшлі online-чытанні “Майстэрства К. Крапівы – байкапісца”. Мерапрыемствы ладзіліся ў рамках праекта “Беларускі чацвер” з мэтай знаёмства карыстальнікаў з байкамі беларускага паэта.
Спасылкі на online-чытанні: