Главная / Новости / Новости района
15.06.2023

Літаратурны калейдаскоп “Чараўнік з краіны маленства”

На літаратурны калейдаскоп “Чараўнік з краіны маленства”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра, у Іўеўскую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні прышкольных лагераў “Улыбки детства” і “Радужный экспресс”.

Спачатку вядучыя пазнаёмілі прысутных з найбольш цікавымі звесткамі з біяграфіі аўтара, яго вядомымі творамі, якія сустракаюцца на працягу школьнага жыцця вучняў: “Палескія рабінзоны”, “У краіне райскай птушкі”, “Чалавек ідзе”, “Слёзы Тубі”, “Сын вады” і іншымі. Для дзяцей быў арганізаваны прагляд фільма пра жыццё і творчасць Я.Маўра “Капітан дзіцячых падарожжаў” і відэароліка пра герояў аповесці “Палескія рабінзоны”. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Раслінны і жывёльны свет Палесся”, у інсцэніроўцы фрагментаў з аповесці Я.Маўра “Палескія рабінзоны”.

Мерапрыемства дапамагло вучням пераканацца ў тым, што Янка Маўр – беларускі Жуль Верн і Міклуха-Маклай у адной асобе, чалавек з крылатай фантазіяй. 

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Капітан далёкіх вандровак”.