Главная / Новости / Новости района
14.06.2022

Літаратурнае падарожжа “Касмічнае падарожжа з Раісай Баравіковай”.

У межах праекта “Лета і кніга” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося літаратурнае падарожжа “Касмічнае падарожжа з Раісай Баравіковай”.

Прыгодніцкія казкі вядомай беларускай пісьменніцы даўно палюбіліся юным чытачам.

Раіса Баравікова малюе незвычайныя персанажы, апавядае пра дзівосныя планеты і жыццё на іх. Сюжэту твора надаецца займальнасць, прыгодніцкі характар. Пісьменніца даносіць да чытача думку пра неабходнасць прыгожага, мудрага ўладкавання жыцця на планеце Зямля і ў Сусвеце, пра тое, як важна цаніць і берагчы ўсё непаўторнае, цудоўнае, унікальнае, не забываць пра дабрыню, чуласць і спагаду да іншых.  

Разам з героямі Раісы Баравіковай удзельнікі апынуліся на далёкіх планетах, сустракалі там невядомых істот, сталі сведкамі незвычайных падзей і цудаў.

Дзеці з вялікім захапленнем і цікавасцю здзейснілі падарожжа ў дзівосны і таемны свет далёкіх планет цудоўнай пісьменніцы.