Малая радзіма – гэта наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.
У рамках праекта “З малой радзімы маёй пачынаецца Беларусь” у бібліятэцы-філіяле аг. Трабы праведзена краязнаўчая вандроўка “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”.
Падчас завочнай вандроўкі ўдзельнікі мерапрыемства наведалі шмат цікавых мясцін роднага краю, трапілі ў старажытныя часы і назіралі за сучаснымі зменамі, праслухалі вершаваныя радкі, прасякнутыя любоўю да радзімы, пазнаёміліся з краязнаўчай літаратурай. Але падарожжа было б няпоўным без даніны памяці людзям, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам. Бібліятэкар нагадала дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра землякоў, якія абаранялі нашу краіну. Неўміручая слава герояў, іх подзвігі ўвекавечаны ў шматлікіх помніках, мемарыялах на нашай зямлі.