У філіяле аграгарадка Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у рамках агульнанацыянальнага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшоў традыцыйны абрад калядавання для жыхароў роднага аграгарадка. Калядоўшчыкі таксама зазірнулі ў ААА "Іўеўская сельгастэхніка".
Падчас абраду ўдзельнікі ў традыцыйных касцюмах пажадалі гаспадарам здароўя, дастатку і ўдачы ў новым годзе. Паводле народнага звычаю, калядоўшчыкі ўслаўлялі працу, дабрабыт і гасціннасць.
Тэатралізаванае прадстаўленне ўключала традыцыйных герояў: Казу і Мядзведзя, якія па народным павер'і прыносяць урадлівасць, сілу і дабрабыт у дом. Вясёлымі прымаўкамі і танцамі яны «ажыўлялі» свята, залучаючы гледачоў у абрадавае дзейства.
Па сюжэце прадстаўлення, героі таксама прагналі Чорта - сімвал няўдач, тым самым «чысцячы» прастору і адкрываючы дарогу для шчасця. Завяршыўся абрад агульнымі пажаданнямі дабрабыту і святочным настроем для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў.